Інформцентр
- 22.02.12
- Другі роковини Януковича
Блоги
-
10.05.12 Олександр Машлай Звіт із поля бою. Звитяга -2012
-
04.05.12 None Smilodon
Копаючи тунель
-
03.05.12 Богдан Червак Незбагненна Тарноруда
-
28.04.12 Андрій Парубій
Кремль зіграв проти України "Матч смерті"
-
18.04.12 Ігор Гошовський Веломандрівка Цуманським лісом
Права блогосфера
Права Європа
МІЛІЦЫЯ ЎЗБУДЗІЛА КРЫМІНАЛЬНУЮ СПРАВУ ПА ФАКЦЕ ВЫКРАДАНЬНЯ ПАЛАЖАНКІ І КАРНОВА

Узбуджана крымінальная справа па факце выкраданьня актывістаў Маладога Фронту Насты Палажанкі і Дзяніса Карнова напярэдадні акцыі 25 сакавіка. Нагадаем, маладафронтаўцы Наста Палажанка і Дзяніс Карноў падавалі скаргу ў міліцыю з нагоды выкраданьня маладзёнаў напярэдадні Дня Волі.
Тады невядомыя людзі вывезьлі юнакоў за Менск і высадзілі на трасе, Дзяніса Карнова зьбілі і абрабавалі.
29 красавіка маладафронтаўцы атрымалі адмоўны адказ на заяву. Начальнік 3-га кіраваньня ўласнай бясьпекі Міністэрства ўнутраных спраў Цысцэрні В.Н. паведаміў, што " ў межах службовай праверкі пацьвердзіць ці абвергнуць Вашыя довады аб незаконным затрыманьні супрацоўнікамі міліцыі, а таксама зьбіцьці супрацоўнікамі міліцыі Дзяніса Карнова і крадзежы ў яго 120 тысяч рублёў не прадставілася магчымым ў сувязі зь немагчымасьцю ўсталяваць асобы міліцыянтаў".
Пасьля гэтага грамадзкія актывісты накіравалі Генеральнаму пракурору, а таксама ў шэраг дзяржаўных устаноў і замежных прадстаўніцтваў заяву з патрабаваньнем расьследваць злачынствы ў дачыненьні да маладафронтаўцаў, а таксама моладзевых актывістаў Мікіты Краснова і Артура Фінькевіча, якія патрапілі пад рэпрэсіі спэцслужбаў. Нагадаем, пад лістом падпісалася некалькі дзясяткаў шырока вядомых палітычных і культурніцкіх дзеячоў.
На гэты раз міліцыянты адказалі станоўча.
У адказе за подпісам кіраўніка адзьдзела па нагдядзе за дазнаньнем пракуратуры Менска Бычкова А.В паведамляецца, што "па заявах Палажанкі А. і Карнова Д. аб зьдзяйсьненьні ў дачыненьні да іх супрацьпраўных дзеяньняў 25.05.2009 АД ПР Фрунзенскага РАЎСа была ўзбуджана крымінальная справа па прыкметах злачынства, прадугледжанага ч.2 арт. 339 КК. У цяпершані час па справе праводзяцца неабходныя сьледчыя дзеяньні, накіраваныя на вызначэньне асобаў, што зьдзейсьнілі злачынства".
Што тычыцца заяваў Мікіты Краснова і Артура Фінькевіча, па справах якіх таксама былі прыпынены сьледчыя дзеяньні на падставе няўсталяваньня асобаў, яшто зьдзейсьнілі злачынства, у адказе паведамляецца, што пастановы аб прыпыненьні сьледчых дзеяньняў былі адмененыя і крымінальныя справы былі накіраваны ў адпаведныя РАЎСы для дадатковага папярэдняга сьледзтва.
Інші новини ...
Архів новин
Колонка лідера
Хутін – пуй! Свого часу, а саме в березні 2008 року, я та мій колега Павло Данильчук, на запрошення представників російських опозиційних сил, побували у...
дивитись усе »





